1.Прыпамінаю, што 14 верасня распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Прашу, каб бацькі трошчыліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
2.У літургічным календары ўспамінаем:
Св. Вінцэнта дэ Поля святара, у чацвер;
Свв. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала свята, у суботу;
3. Важная інфармацыя для тых, якія запісаліся на выезд аўтобусамі у Аглону 24 верасня на сустрэчу з папам Францішкам, выезд будзе ад касцёла ў 8.00 раніцай!!!!
4. Запрашаем 30 верасня (нядзеля) на Адпуст у в. Урбаны ва успамін Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, заступніцы каталіцкіх місій.
13:00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраменту і набажэнства праз заступніцтва Св. Тэрэзы.
13:30 – Святая Імша.
Пасля імшы для усіх пачастунак.
Сардэчна запрашаем! Ёсць магчымасць запісацца ў закрыстыі на аутобус да Урбанаў на урачыстасць кошт 2 руб. Выезд а 12.30 гадзіне каля касцела.
5. У наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30 у касцеле адбудзецца сустрэча для ўсіх членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Калі хто яшчэ жадае далучыцца да гэтага апостальства, таксама запрашаем на сустрэчу. Прысутны будзе на гэтай сустрэчы кс. Славамір Самковіч, адказны за Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
6. У суботу 29 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваім вершам пра падзеі Пасхальнага Трыдуума і разважанне над імі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.