у панядзелак, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;
у аўторак, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
у чацвер, успамін св. Францішка Асізкага;
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
2. У панядзелак распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай парафіі набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю ў 8.30 група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
4. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
5. Наў весь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Гэтая ноч, якая ахінула зямлю, — вялікая і святая. У суботу а 22й гадзіне ў нашай браслаўскай парафіі распачалася вігілія Вялікай ночы, Пасхальная літургія Змёртвыхпаўстання — найвялікшае і найважнейшае свята Касцёла. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Правілам і жыццём гэтай супольнасці з’яўляецца захоўванне святога Евангелля нашага Пана, Езуса Хрыста, праз жыццё ў паслухмянасці, убогасці, чысціні і апостальстве.
Канстытуцыя з 1884 года.
Духоўнасць сальватарыянаў знаходзіць сваю крыніцу ў глыбокай сувязі са Збаўцам. Трывалае натхненне знаходзяць у евангельскім пасланні Хрыста, які жадае збавіць усіх людзей. Сальватарыяне стараюцца асабіста адчуць праўду і потым абвяшчаць, што дабрыня Бога і любоў да чалавецтва аб’явілася ў Езусе Хрысце.
У Ім, адзіным праўдзівым Збаўцы свету, усе людзі пакліканы да аб’яднання з Богам і паміж сабой, каб утвараць Божы народ. Таму вызначаюць сабе апостальскую мэту: абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца Божым Збаўцам (Канстытуцыя Супольнасці, 101). Жадаюць гэта рабіць перадусім дзякуючы асабістаму падабенству з Хрыстом, адпаведна наказу айца Ярдана: “Божы Збаўца ў сваёй вялікай міласэрнасці паклікаў нас стаць Яго вобразам”.
Місія наследавання Збаўцы моцна аб’ядноўваецца з апостальскай місіяй, якая мае ўніверсальны характар. Законная правілы выражае яе наступным чынам: “Усімі спосабамі і сродкамі, да выбару якіх натхніць любоў Хрыста, абвяшчаем Езуса Хрыста ўсім людзям, асабліва дзякуючы сведчанню нашага жыцця, нашай дабрыні і нашай апостальскай шчырасцю. У выконванні гэтай паслугізаўсёды шануем чалавечую годнасць і мы гатовыя служыць аднолькава ўсім людзям” (Канстытуцыя, 202).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна.
94. Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце?
- У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус.
95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры?
- Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і сакрамэнт пасвячэння.
96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы?
- У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам.
97. Што такое святая Камунія?
- Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна).
98. Што дае святая Камунія?
- Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку.
99. Хто можа прымаць святую Камунію?
- Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом.