ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIX Звычайную Нядзелю
 
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонкі, якія стаяць каля бакавых алтароў з правага і левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
5. Вялікая просьба ў цёмны час сутак мець пры сабе флікеры і хадзіць толькі па ходніках пры іх наяўнасці.
 
6. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 1 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. па тэл. МТС 5770038 кс. Уладзімір.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.