Душпастырскія аб’явы
на II Нядзелю Адвэнта
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 21 па 23 снежня, якія будзе правадзіць кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі.
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
-
у чацвер успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
-
у пятніцу успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
4. У сераду (12 снежня)пасля св. Імшы ў 19.00 у касцеле адбудзецца сустрэча для ўсіх членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Прысутны будзе на гэтай сустрэчы кс. Славамір Самковіч, адказны за Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю на гэтым тыдні да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб мы змаглі наведаць гэтых людзей.
6. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.