ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VII Велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды;
  • у сераду – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў.
У першы, чацвер і пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 - група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога  Ружанца.
5. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 30 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 16 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.