ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2019-2020 год
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у, пятніцу успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома) БП. і ДК.;
  • у, суботу свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцеле ў 11.00 і 19.00. 
 
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. Катэхетычны год распачынаецца 21 верасня. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. 15 верасня 
(нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 год да Камуніі.
 
3. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту бежмавання, запрашаем удзельнічаць у катэхезе прыгатавання. Запісацца можна ў закрыстыі да нядзелі 15 верасня. 
 
4. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 28 верасня.
 
5. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
6. У суботу 28 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.
 
 
 
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2019-2020 год
 
Заняткі  распачынаюцца 21-22 верасня.
 
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
1 год –  Субота 13.00
              Нядзеля 10.00
2 год –  Субота 14.00 
              Нядзеля 12.00 
 
Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі
1 год – Субота 14.00
2 год – Субота: 16.00
3 год – Субота 17.00
 
Дзеці 4-6 год   – Нядзеля 10.15
Дзеці 6-8 год – Нядзеля 12.00
 
Спатканне моладзі Нядзеля 20.00
Катэхэза для дарослых Пятніца 19.30
Сустрэчы для міністрантаў Субота 16.00