ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXIV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаю, што 21 верасня распачынаюцца катэхэзы для дзяцей і моладзі. Прашу, каб бацькі клапоціліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін св. Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў;
  • у сераду, успамін св. Станіслава Косткі, законніка;
  • у пятніцу, успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў з Карэі;
  • у суботу, свята святога Мацвея, апостала і евангеліста.
 
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 28 верасня.
 
5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй святой Імшы.
 
6. У суботу 28 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
7. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту бежмавання, запрашаем удзельнічаць у катэхезе прыгатавання. Запісацца можна ў закрыстыі да сённяшняга дня. 
 
8. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.