ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца, а за паўгадзіны да Св. Імшы запрашаем на ружанцовую малітву. Св. Імша а 11.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыі груп ружанцовых нашай парафіі;
  • у чацвер, свята гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. З 25 па 27 кастрычніка ў кляштары сясцёр эўхарыстак пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў, якія праводзяць удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы». Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; як тыя, хто жыве ў шлюбе, так і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе. У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Пачатак 25 кастрычніка ў 18.00, заканчэнне — 27 кастрычніка каля 15.00. Абавязкова папярэдне запісацца! Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 779 19 03 — Вольга
+375 (29) 250 06 99 — Аляксандр
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.
 
 
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
1 год – субота 13.00
нядзеля 10.00
2 год – субота 12:00 і 16.00
нядзеля 12.00 
 
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
1 год – субота 14.00
2 год – субота 15.00
3 год – субота 17.00
 
Дзеці 4-6 год – нядзеля 10.15 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Дзеці 6-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
 
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.30 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Сустрэчы для міністрантаў – субота 16.00
Сустрэча моладзі – нядзеля 20.00.