ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у панядзелак успамін св. Марціна;
  • у аўторак урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, апекуна Віцебскай дыяцэзіі;
  • у суботу  успамін Нйсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божац Вострабрамскай).
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на IV хрысціянскі баль 30 лістапада а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 15 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Колькасць месцаў абмежаваная, набывайце білеты як мага хутчэй. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
5. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
6. 24 лістапада (нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 год да Камуніі.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.