Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
 
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.  Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Духоўнай Семiнарыi.
 
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у суботу свята св. Андрэя, апостала.
3. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння. Вігілійныя аплаткі будуць асвечаныя ў І нядзелю Адвэнту на Св. Імшы ў  8.30.
 
4. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. У наступную нядзелю Святыя Імшы ў 8.30, ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
6. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
7. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах, думках і чынах і няхай нас благаславіць.