Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Андрэю, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел. 
 
2. Aпошняе Рараты будуць ў панядзелак а 6.45.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.
  • у сераду Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00, так сама у бальнічнай капліцы а 16.30.
  • у чацвер свята св. Стэфана, першамучаніка, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00.
  • у пятніцу свята св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне   віна, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00.
  • у суботу свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00.
  • у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. У гэты дзень запрашаем усіх сужонкаў нашай парафіі, якія прынялі сакрамэнт сужэнства, каб аднавіць сужэнскія абяцанні. Можна гэта зрабіць пад час кожнай св.Імшы (абавязкова прысутнасць мужа, жонкі, (калі магчыма) дзяцей. 
4. На  заканчэнне года у аўторак (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем.  
 
5. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  25 снежня (Урачыстасць Божага Нараджэння) пасля св. Імшы ў 11.00.
 
6. План каляды на гэты тыдзень наступны:
  • пятніца: вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча, Беларуская - два святары, ад 17.00
    вул. Маладзёжная - адзін святар  ад 16.00.
  • субота: вул. Нарбута, Бр. Васілеўскіх, Куйбышава, Заслонова,  Лугавая, Крылова - два святары, ад 14.00.
7. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.
 
8. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.