ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Вялікага Посту - Праграма вялікапостных рэкалекцый
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА - План каляды
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
1. У панядзелак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння.
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. У панядзелак 6 студзеня пасля св.Імшы а 11.00 запашаем на аплатковую сустрэчу членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом i Групы Жывога Ружанца. Сустрэча адбудзецца ў доме Айца Ярдана.
4. Аплатковая сустрэча групы "Маці ў малітве" адбудзецца ў аўторак 7 студзеня. Сустрэча распачнецца ад святой Імшы, якая будзе адпраўленая ў касцёле а 11-ай гадзіне. Шчыра запрашаем.
5. План каляды на гэты тыдзень:
чацвер: вул. Дачная- адзін святар, ад 15.00, вул. Фізкультурная, Кірпічная – адзін святар, ад 16.00, вул. Шаўчэнка - адзін святар, ад 17.00.
пятніца: вул. Горкага, Якуба Коласа, Гогаля, Чкалава, Чапаева, Шчорса – двсвятары, ад 15.00; вул. Пушкіна, 8 Марта, Горная, зав. Газетны і Красны - адзін святар, ад 15.00.
субота: в. Краснасельцы, Майшулі і Пузыры - два святары ад ад 10.00; вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў – адзін святар, ад 15.00.
6. 3 студзеня ў Мёрах прайшоў конкурс каляднай песні "Зорка Бэтлеема". Ад нашай парафіі ў конкурсе ўдзельнічаў дзіцячы гурт “Зорачкі” і “Анёлкі” і занялі першае і другое месца ў намінацыі “ГУРТ”. Шчыра дзякуем ім за выступленне ад імя нашай Браслаўскай парафіі. Дзякуем іх бацькам і ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы выступлення, асабліва Іне Сапун.
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Гэтая ноч, якая ахінула зямлю, — вялікая і святая. У суботу а 22й гадзіне ў нашай браслаўскай парафіі распачалася вігілія Вялікай ночы, Пасхальная літургія Змёртвыхпаўстання — найвялікшае і найважнейшае свята Касцёла. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.