ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана - План каляды
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Хросту Пана
1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
у пятніцу - успамін св. Антонія, абата.
3. План каляды на гэты тыдзень наступны:
панядзелак: вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00; вул. Краснаармейская, 1 Мая – адзін святар, ад 16.00; вул. Міцкевіча і зав. Міцкевіча – адзін святар, ад 17.30.
аўторак: вул. Акцябра 17 i 17Б - адзін святар, ад 17.00; вул. Стадзіонная, Астроўскага, Маякоўскага - два святары ад 16.00.
серада: вул. Акцябра 25 - адзін святар, ад 16.00; вул. Ленінская - два святары, ад 15.00.
чацвер: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 16.00; вул. Фрунзэ, район Гаргазу – адзін святар,ад 17.00.
пятніца: вул. Акцябра 10,18,18A - адзін святар, ад 16.00; вул. Садовая 55Б - адзін святар, ад 17.00.
субота: в. Ельня - адзін святар, ад 11.00; вул. Акцябра 43 - адзін святар, ад 11.00.
4. 8 студзеня ў Віцебску прайшоў конкурс батлеек. Сваю пастаноўку гледачам і журы прадэманстравалі і маладыя вернікі нашай парафіі. Па выніках конкурсу браслаўская парафія заняла 1-е месца. Шчыра дзякуем ім за выступленне ад імя нашай Браслаўскай парафіі. Дзякуем ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы выступлення, асабліва сёстрам Эўхарысткам Аліцыі і Ірыне а таксама Алене Каспаровіч.
5. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.