ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на НЯДЗЕЛЮ БОЖАГА СЛОВА
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
  • у аўторак - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла;
  • у пятніцу - успамін св. Яна Боско, святара.
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 лютага (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
  • у наступную нядзелю - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
3. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак:  вул. Акцябра д. 3 -  адзін святар, ад 16.00,
    вул. Дрывяцкая – адзін святар, ад 17.00,
    вул. Садовая д. 53А - адзін святар, ад 16.00.
  • аўторак: вул. Акцябра д. 3А - адзін святар, ад 16.00,
    вул. Акцябра д. 31 - адзін святар, ад 17.00,
    вул. Некрасава – адзін святар, ад 17.00.
  • серада: вул. Савецкая – адзін святар, ад 16.00,
    вул. Тургенева - адзін святар, ад 17.30,
    вул. Будзёнага – адзін святар, ад 17.00.
  • чацвер: завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00,
    вул. Акцябра д. 27 - адзін святар, ад 16.00,
    вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 16.00.
5. Калі яшчэ засталіся жадаючыя прыняць святара па калядзе, вельмі просім да серады (29 студзеня) звярнуцца ў закрыстыю !!!!!                             
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.