ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на свята Ахвяравання Пана
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла. Св. Імшы ў гэты дзень: а 8.00 i  19.00.
  • у сераду, успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. Св. Імшы ў гэты дзень: а  11.00, 19.00. На кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады.
  • у чацвер, успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі.
  • I чацвер месяца, дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
  • I пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога  Ружанца.
3. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак: вул. Акцябра д. 30 – два святаы, ад 17.00.
4. На гэтым тыдні хочам скончыць душпастырскія наведзіны ў дамах нашых парафіян. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, сардэчна дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды. 
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.