56. Якія ёсць яшчэ наказы, абавязковыя для кожнага хрысціяніна?
- Абавязковымі для кожнага хрысціяніна з'яўляюцца яшчэ каcцёльныя наказы.
57. Хто даў Касцёлу права ўстанаўліваць наказы?
- Гэтае права даў Касцёлу Сам Езус Хрыстус.
58. Колькі ёсць касцёльных наказаў?
- Ёсць пяць касцёльных наказаў:
1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2 Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.