ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у суботу: свята катэдры св. Пятра, апостала.
2. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
3. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на ацяпленне касцёла.
 
4. 26 лютага Папялец - пачатак Вялікага посту. У гэты дзень падчас Імшы благаслаўляецца попел са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую Нядзелю: ім пасыпаюцца голавы вырнікаў. Калі ў вас захаваліся вербачкі просім прынесці да касцёла ў бліжайшым тыдні.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.