ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на I Нядзелю Вялікага Посту
 
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (27 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі  Вялікага Посту(29 сакавіка). 
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 –па-беларуску.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • І чацвер месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
  • І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 сакавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
5. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
 
6. Дарослых, якія ўдзельнічаюць у занятках прыгатавання да прыняцця сакраманту бежмавання, запрашаем на сустрэчы ў панядзелак а 18-й гадзіне ці ў суботу а 9-й гадзіне.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.