ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай  стараны касцёла.
 
2. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (27 сакавіка), а заканчваем у V Нядзелю Вялікага Посту (29 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць ксёндз Валеры Орсік, пробашч катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага у Віцебску.
 
3. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.