ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
-
у сераду - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
4. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (27 сакавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (29 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць ксёндз Валеры Орсік, пробашч катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага у Віцебску. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св.Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для , ксяндза Валерыя як знак нашай удзячнасці.
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра.
6. Паведамленне для групы “Маці ў малітве”. Малітоўныя сустрэчы адбудуцца ў касцёле:
-
пятніца, 27 сакавіка, а 18-ай гадзіне;
-
субота, 28 сакавіка, пасля святой Імшы а 11-ай гадзіне.
7. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.
Праграма вялікапостных рэкалекцый
Пятніца 27.03.2020
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях па-польску
18.15 - Крыжовы Шлях па-беларуску
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
Субота 28.03.2020
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
Нядзеля 29.03.2020
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
16.30 - Св. Імша ў капліцы ў бальніцы, навука для хворых
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі
Магчымасць споведзі ў пятніцу і суботу
7.30, 10.00, 17.30.