ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана
 
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
  • Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Гэты дзень з’яўляецца патранальным святам сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. Не будзе перанесення Найсвяцейшага Сакрамэнт ў Цямніцу.
  • Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 18.15. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці  ў Вялікую Пятніцу на заканчэнне Літургіі, у Вялікую Суботу а 15.00 і Велікодную Нядзелю на заканчэнне Св. Імшы а 11.00.
  • Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай -  Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў  у касцеле а 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00 i 16.00. Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00, на гэтую Літургію прыносім свечкі і ваду для асвячэння ў сваім посудзе. Не будзе працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
3. Велікодная нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы у Велікодную Нядзелу а 11.00, і 19.00.
 
4. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да серады за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 11.00 – група Жывога Ружанца
6. Працягваецца  збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
7. У сувезі з абмежаваннем наведвання бальніц, у нашай бальнічнай капліцы часова адменены святыя Імшы.
 
8. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.