ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у сераду: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы;
  • у чацвер: свята св. Мацея, апостала;
  • у суботу: успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Працягваецца  збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
6. Святы Айцец заклікае далучыцца да міжрэлійгінай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавіруса. “Паколькі малітва мае паўсюдную каштоўнасць, я прыняў прапанову Высокага камітэта па чалавечым братэрстве адносна таго, каб 14 мая вернікі ўсіх рэлігій духоўна далучыліся да Дня малітвы і посту, просячы Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы пандэмію каранавіруса”
 
7. Шчыра просім аб дапамозе ў працах пры касцеле ў аўторак ад 9-й гадзіны раніцай. Просім узяць з сабой лапаты, мётлы і граблі.
 
8. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.