ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні:
  • у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У нашым касцеле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства. 
 
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
 
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. Шчыра просім аб дапамозе ў працах пры касцеле калі добрае будзе надвор'е ў аўторак ці сераду ад 9-й гадзіны раніцай. Просім узяць з сабой лапаты, мётлы і граблі.
 
6. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
7. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.