Душпастырскія аб’явы
на XV Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла;
  • у чацвер: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу ўвечары ўсіх, хто ўступіў у святы шкаплер.
2. Нагадваем што на 78-м Надзвычайным пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (25 мая 2020 г.) было прынята рашэнне падоўжыць у бягучым годзе час, калі можна выканаць абавязак прыступіць да споведзі і Велікоднай святой Камуніі, што вынікае з касцёльнага наказу. Згодна з рашэннем ККББ, у бягучым годзе вернікі дыяцэзій на Беларусі змогуць прыступаць да споведзі і Велікоднай святой Камуніі да 15 жніўня.
 
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.