Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду свята св. Марыі Магдалены;
  • у чацвер свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы;
  • у суботу свята  св. Якуба, Апостала і  ўспаміну святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
5. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.