ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду, успамін св. Марты;
  • у пятніцу, успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара;
  • у суботу, успамін св. Альфонса Марыі Лігуорыя, біскупа, доктара Касцёла;
  • першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 жніўня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
 
2. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
3. Ў наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша у інтэнцый групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Св. Імша на могілках у вёсцы Краснасельцы адбудзецца у суботу 8  жніўня ў 11.00, у нядзлю 23 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках
 
5. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.