ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIX Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
-
у панядзелак свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
-
у аўторак успамін св. Клары;
-
у пятніцу успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
-
у суботу урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00 і 19.00 У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.
2. Ў нядзелю 23 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках, у суботу 29 жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі а у суботу 12 верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Агоні.
3. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 6 верасня а 13.00. А сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць падчас парафiяльнай урачыстасцi ў гонар Нараджэння Маці Божай 8 верасня ў 19.00.
4. Ў нядзелю 16 жніўня вечарам пасля святой Імшы а 19.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх хто 8 верасня будзе прымаць сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі). Прысутнасць абавязковая. Просім каб бацькі прыйшлі разам з дзецьмі.
5. З’явіліся календары на 2021 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
6. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
7. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла ў панядзелак ад гадзіны 9.00 раніцы.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.