Душпастырскія аб’явы
на XХ Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у чацвер, успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
  • у пятніцу, успамін св. Пія X, папы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу ў 19.00 св. Імшой. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
 
3. У суботу 22 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
 
4. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у пятніцу да сакрыстыі.
 
5. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла і будынкі (мётлы, вёдры) ў сераду, ад гадзіны 9.00 раніцы.
 
6. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі.
 
7. З’явіліся календары на 2021 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
8. У нядзелю 23 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках, у суботу 29  жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі а у суботу 12  верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Агоні.
 
9. З панядзелка па пятніцу а 18.00 запрашаем ад на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны, яе народа і мірнага завяршэння канфлікту.
 
10. На цэлы тыдзень працы і абавязкаў няхай вас благаславіць Добры Бог.