ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у чацвер успамін св. Монікі;
  • у пятніцу ўспамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
  • у суботу успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі.
 
4. У суботу 29  жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі, у суботу 5  верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны а  у суботу 12  верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Агоні.
 
5. У нядзелю 30 жніўня  вечарам пасля святой Імшы а 19.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх хто 8 верасня будзе прымаць сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі). Прысутнасць абавязковая. 
 
6. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.