ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у аўторак. Св. Імшы а 11.00, 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць балдахiм i харугвi. Па традыцыі касцёла ў гэты дзень асвячаюць зерне на сяўбу, таму напрыканцы кожнай св. Імшы будзем асвячаць зерне. Сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць падчас Св. Імшы ў 19.00. Магчымасць споведзі для кандыдатаў бежмавання, а таксама для сведкаў бежмавання будзе у панядзелак ад 18.00.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 - група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4  да 8 год на катэхэзу. 13 верасня ( нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1і 2 год да Камуніі.
 
5. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту бежмавання, запрашаем удзельнічаць у катэхезе прыгатавання. Запісацца можна ў закрыстыі да нядзелі 13 верасня. 
 
6. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 13 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
7. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 26 верасня.
 
8. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
9. У суботу 12 верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Агоні,
у суботу 19 верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на старых браслаўскіх могілках;
у суботу 26 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.