1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 8 год на катэхэзу. 19 верасня распачынаюцца катэхэзы для дзяцей і моладзі. Праграма катэхэзы будзе даступна ад аўторку на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30. Першая катэхэза ў пятніцу 9 кастрычніка.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
у панядзелак, свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцеле ў 11.00 і 19.00. Ахвяры складзеныя ў гэты дзень будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме.
у аўторак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
у сераду, успамін св. Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў;
у пятніцу, успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 26 верасня.
5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй святой Імшы.
6. Сястра Аліцыя Буткевіч завяршыла працу ў нашай парафіі. Ад усяго сэрца хочам Ёй падзякаваць за адданую працу для парафіі і парафіян. Жадаем Божага благаслаўлення, а таксама апекі Маці Божай Валадаркі ў далейшай паслузе ў наступнай парафіі. Сардэчна вітаем у нашай парафіяльнай супольнасці с. Марыну Лютую, якая распачынае сваю паслугу сярод нас. Жадаем Ёй Божага Благаслаўлення, дароў Духа Святога і апекі Маці Божай Браслаўскай на кожны дзень.
7. У суботу, 19 верасня, у 13.00 адбудзецца св. Імша на старых браслаўскіх могілках, а ў суботу, 26 верасня, у 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
8. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
9. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з Вас у працы і ў штодзённым жыцці.
Вялікая пятніца - гэта дзень, у якім найглыбей перажаваем муку, укрыжаванне і смерць Збавіцеля. Гэта дзень жалю і смутку, гэта дзень цішыні.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы, але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.