1. Нагадваем, што 19 верасня распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30. Першая катэхэза ў пятніцу 9 кастрычніка.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
у аўторак, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў;
у сераду, успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
у чацвер, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;
у пятніцу, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
3. Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 кастрычніка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
4. У чацвер распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай парафіі набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю ў 8.30 група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
6. Запрашаем 4 кастрычніка (нядзеля) на Адпуст ў Урбаны ва успамін Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, заступніцы каталіцкіх місій.
13:00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраменту і набажэнства праз заступніцтва Св. Тэрэзы.
13:30 – Святая Імша
7. Наў весь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.
Вялікая пятніца - гэта дзень, у якім найглыбей перажаваем муку, укрыжаванне і смерць Збавіцеля. Гэта дзень жалю і смутку, гэта дзень цішыні.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы, але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.