ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у сераду, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца, а за паўгадзіны да Св. Імшы запрашаем на ружанцовую малітву. Св. Імша а 11.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыі груп ружанцовых нашай парафіі;
  • у суботу, свята гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
5. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.