ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVIII Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер, успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла;
  • у суботу, успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка, 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
6. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.