Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
 
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.  Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Духоўнай Семiнарыi.
 
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучаннікаў з В’етнама.
3. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд   прыгатавання да Божага Нарджэння. Вігілійныя аплаткі будуць асвечаныя ў І нядзелю Адвэнту на Св. Імшы ў  8.30.
 
4. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
5. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
6. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
7. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах,  думках і чынах і няхай нас благаславіць.