Душпастырскія аб’явы
на II Нядзелю Адвэнта
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45 раніцай. 
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла;
  • у аўторак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 11. 00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
5. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
6. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб мы змаглі наведаць гэтых людзей. 
 
7. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
8. Аб’яўляецца сямейны конкурс (бацькі з дзецьмі) на лепшую калядную стайню-батлейку з яслямі. Можна выкарыстоўваць: дрэва, мох, кару, гліну, пластылін, картон і г. д. Просім прыносіць працы ў касцёл да 21 снежня.
 
9. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.