Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
1. Набліжаюцца святы Божага Нараджэння. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу 6.30, 18.00 і суботу 10.00, 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для айца рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
-
у панядзелак успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
3. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45 раніцай.
4. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
5. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
6. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб мы змаглі наведаць гэтых людзей.
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
Пятніца 18.12.2020
06.45 – Рараты, навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
Субота 19.12.2020
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 - Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імшa навука для ўсіх
Нядзеля 20.12.2020
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 – Сустрэча для моладзі
Магчымасць споведзі:
ў пятніцу 6.30, 18.00 і суботу 10.00, 18.00