Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
 
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а.  Дзмiтрыю, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел. 
 
2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да серады за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
3. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак i сераду а 6.45 раніцай.
 
4. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.
  • у пятніцу Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00;
  • у  суботу свята св. Стэфана, першамучаніка, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00;
  • у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.  У гэты дзень запрашаем усіх сужонкаў нашай парафіі, якія прынялі сакрамэнт сужэнства, каб аднавіць сужэнскія абяцанні. Можна гэта зрабіць пад час кожнай св.Імшы (абавязкова прысутнасць мужа, жонкі, (калі магчыма) дзяцей. 
5. На  заканчэнне года у чацвер (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем.  
 
6. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  25 снежня (Урачыстасць Божага Нараджэння) пасля св. Імшы ў 11.00.
 
7. Дзякуем усім, хто прымае ўдзел у конкурсе на лепшую стайню-батлейку з яслямі! Звяртаемся да ўсіх парафіян з просьбай дапамагчы нам выбраць пераможцаў! Просім усіх Вас прагаласаваць за тую батлейку, якая Вам найбольш спадабалася. Кожная батлейка мае свой нумар. Просім на картках паперы напісаць нумар той батлейкі, якая Вам найбольш спадабалася, і укінуць у скарбонку. Карткі і ручкі знаходзяцца на бакавым алтары. Просьба! Пісаць па аднаму нумару ад чалавека! Галасаванне пачнецца ад панядзелку. Пераможцы атрымаюць узнагароду 27 снежня пасля Святой Імшы а 11 гадзіне!
 
8. Набліжаецца перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
 
9. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.
 
10. Учора ў нашу святыню прыбыў Бэтлеемскі агонь. У Беларусь агонь ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме даставілі беларускія скаўты. Штогод прадстаўнік аўстрыйскіх скаўтаў запальвае лампаду ў базыліцы Божага Нараджэння ў Бэтлееме, затым спецыяльным рэйсам полымя прывозяць ў Вену. Адтуль Бэтлеемскі агонь распаўсюджваецца па краінах Еўропы шляхам так званай скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя адно аднаму. Ужо больш за 15 гадоў Бэтлеемскі агонь прыязджае і ў нашую краіну. Святло Бэтлеемскага агню, якое сімвалізуе супакой, надзею і згоду, дзякуючы еднасці моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці і прыходзіць да тых, хто яго чакае. Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім пра надыходзячае свята Божага Нараджэння.
 
11. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.