ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – свята навяртання св. Паўла, апостала;
  • у аўторак – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
  • у сераду – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
  • у чацвер - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак:  вул. Акцябра д. 34 -  адзін святар, ад 17.30;
    • вул. Дачная - адзін святар, ад 15.00.
  • аўторак: вул. Садовая д. 55Б -  адзін святар, ад 17.00;
    • вул. Садовая д. 37 і 39 - адзін святар, ад 11.00.
  • серада: вул. Акцябра д. 30 -  два святары, ад 17.00.
  • субота: в. Ельня і Зарачча - адзін святар, ад 10.00;
    • вул. Меліяратараў – адзін святар, ад 11.00.
3. “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі можа дапамагчы набыць прадуктовыя наборы, дровы, абутак, адзенне. Гэта павінны быць:  малазабяспечаныя, інваліды, або шматдзетныя семьі. Калі вы ведаеце сапраўды бедных людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі просім звяртацца ў сакрыстыю, або да спадарыні Пашкевіч Т.І. Звяртацца можна да наступнай нядзелі.
 
4. Паведамленне для групы “Маці ў малітве”. Малітоўныя сустрэчы адбудуцца ў касцёле:
  • пятніца, 29 студзеня, а 18-ай гадзіне;
  • субота, 30 студзеня, а 18-ай гадзіне.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.