ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на V Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у сераду успамін св. Схалястыкі, панны;
  • у чацвер  (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Просім апекуноў гэтых людзей паклапаціцца пра прысутнасць хворых. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі і прыняць Св. Камунію, а таксама прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.30 запрашаем на ружанцовую малітву. Таксама падчас вячэрняй Св. Імшу будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых.
2. У наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
 
3. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
5. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
6. 17 лютага Папялец - пачатак Вялікага посту. У гэты дзень падчас Імшы благаслаўляецца попел са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую Нядзелю: ім пасыпаюцца голавы вырнікаў. Калі ў вас захаваліся вербачкі просім прынесці да касцёла ў бліжайшым тыдні.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.