ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на I Нядзелю Вялікага Посту
 
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (19 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі  Вялікага Посту (21 сакавіка). 
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-беларуску, вечарам у 18.15 –па-беларуску.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – свята катэдры св. Пятра, апостала.
 
4. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.