ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-беларуску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
 
3. У наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
7. Cёння пасля св. Імшы супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», што знаходзіцца ў Бягомлі, будуць даваць сведчанне сваёй дзейнасці. Жадаючыя дапамагчы развіццю гэтага Цэнтра, могуць скласці ахвяру.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.