ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.  
 
2. На Вялікім Тыдні прыпадае: 
  • Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
  • Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху - а 11.00 і 18.15. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці  ў Вялікую Пятніцу, Вялікую Суботу і Велікодную Нядзелю  адбудзецца а 15.00.
  • Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў  у касцёле а 10.00, 11.00, 12.00 i 15.00. Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.
3. Велікодная нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы у Велікодную Нядзелу а 11.00 і 19.00.
 
4. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да серады за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
5. У нядзелю, 11 красавіка, пасля Св. Імшы у 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Камуніі. Сустрэча пройдзе ў касцёле.
 
6. Велікодная нядзеля гэта першая нядзеля месяця а 11.00 святая Імша ў iнтэнцыi групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
7. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў Велікодную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
 
8. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.
 
9. Шчыра просім аб дапамозе ў генеральнай уборцы касцёла і ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла  ў панядзелак ад 9.00.
 
10. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.