ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV велікодны тыдзень
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер: свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы;
  • першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 мая (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
3. Святая Імша, ў iнтэнцыi групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом адбудзецца ў наступную нядзелю ў 8.30. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30. 
 
4. Месяц май які мы пачынаем у суботу асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (1 мая) ў 11.00.
 
5. Нагадываем  пра абавязак выкарыстаня ахоўных масак ў касцёле.
 
6. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
7. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.