у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы;
у пятніцу свята св. Мацея, апостала.
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У нашым касцёле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства.
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
5. У бліжэйшым часе распачнуцца працы,звязаныя з рамонтам прэзбітэрыя ў нашым касцёле (ужо рыхтуецца гранітная плітка). У сувязі з гэтым яшчэ раз вельмі просім усіх парафіян аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
6. Беатыфікацыя заснавальніка сальватарыянаў айца Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана адбудзецца ў архібазыліцы святога Яна на Латэране ў Рыме 15мая. Літургію беатыфікацыі ўзначаліць кардынал Джованні Анджэло, прэфект кангрэгацыі па кананізацыйных справах. У сувязі з гэтай урачыстасцю ў наступную нядзелю падчас кожнай святой Імшы кс. Аляксандр Сапель SDS наблізіць нас да постаці новага благаслаўлёнага.
7. У нашай парафіі ў гэтым годзе сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць у пятніцу 16 ліпеня (успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль) падчас св. Імшы а 19.00.
8. Нагадываем пра абавязак выкарыстаня ахоўных масак ў касцёле.
9. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.