ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на X Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей;
  • у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы – а 11.00 і  19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы;
  • у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі.
 
2. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
4. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. Вельмі просім аб дапамозе ў прыборцы нашага касцёла пасля работ ў сераду  ад 9.00. 
 
8. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св.Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
 
9. Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка арганізуе пілігрымку па Беларусі з копіямі найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы (таксама абраз Маці Божай Браслаўскай). Копіі абразоў будуць аўтамабільнымі дарогамі правезеныя ўздоўж межаў нашай краіны. У наш санктуарый пілігрымка прыбудзе ў наступную нядзелю. Пілігрымы будуць удзельнічаць у св.Імшы на 8.30. Сардэчна усіх запрашаем да супольнай малітвы. 
 
10. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцёле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
11. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.