ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка;
  • у аўторак – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Св. Імшы а  11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы;
  • у пятніцу – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай;
  • у суботу – свята св. Тамаша, апостала;
  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
  • І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 ліпеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
3. На мінулым тыдні адбыліся КАНІКУЛЫ З БОГАМ для дзяцей. Сардэчна дзякуем усім удзельнікам. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні гэтых рэкалекцый.
 
4. Скончыліся працы ў прэзбітэрыі нашага касцёла. Засталося яшчэ выплаціць нехапаючую частку грошаў за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
5. Урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць у пятніцу 2 ліпеня і ў суботу 3 ліпеня. Урачыстасці ў Будславе сёлета пройдуць у традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Тым не менш, усе ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку. Праграму урачыстасці можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам. 
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.