Душпастырскія аб’явы
на XIV Звычайную Нядзелю
 
1. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
2. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца ў панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
3. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (8 - 11 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
5. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
6. У наступную нядзелю 11 ліпеня прыедзе да нас кс. Аляксандр Півавар з парафіі Бешанковічы і Ула (Віцебская дыяцэзія). 25 чэрвеня па тэрыторыі Ульскай парафіі прайшоў буран, які нарабіў шмат шкоды: пашкодзіў дах у касцёле, у  капліцы ў вёсцы Мікалаева, а таксама дах у катэхэтычным доме. Кс. Аляксандр на кожнай св. Імшы будзе казаць гамілію, а пасля св. Імшаў будзе збіраць ахвяры на рамонт будынкаў. Жадаючычыя дапамагчы фінансава, могуць скласці ахвяру.
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.