Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у пятніцу успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу ў 19.00 св. Імшой падчас якой будзе ўдзелены сакрамант бежмавання. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.
 
3. У суботу 21 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
 
4. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у чацвер да сакрыстыі.
 
5. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну у панядзелак з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
 
6. Рэкалекцыі для святароў віцебскай дыяцэзіі  ў нашым санктуарыі  распачнуцца ў панядзелак а 10.00, а скончацца ў сераду.
 
7. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у працах пры касцёле на гэтым тыдні. Вельмі просім яшчэ аб дапамозе ў пятніцу ад 9 гадзін раніцы ў прыгатаванні палявога алтара да ўрачыстасці.
 
8. Ў  нядзелю 29 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
9. На цэлы тыдзень працы і абавязкаў няхай вас благаславіць Добры Бог.