ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у аўторак свята св. Барталамея, апостала;
  • у пятніцу успамін св. Монікі;
  • у суботу ўспамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі.
 
4. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 5 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
5. У суботу 28  жніўня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі. Ў  нядзелю 29 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.